Ноччу на Нарачы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ноччу на Нарачы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Гарэў касцёр. Доўгія языкі агню ласкава абхоплівалі пачарнелае вядро, у якім варылася юшка.
Калі полымя разразала цемру ночы, можна было добра разгледзець старога рыбака. Ён ляжаў, абапёршыся на локаць, у расшпіленай вышытай кашулі, падпяразаны саматканым поясам з кутасамі . Загарэлы, як бронза, твар старога каля вачэй і на лбе ўкрыты глыбокімі маршчынамі. Задумлівыя вочы пад калматымі бровамі сведчылі пра светлы розум і вялікае сэрца гэтага чалавека.
3 возера часам наскокваў парывісты вецер. Тады шум сасновага бору змешваўся з дзіўнай мелодыяй пляскання хваль, што набягалі на пясчаны бераг.
Рыбак падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. На паўночным беразе яго ўзвышаюцца высокія ўзгоркі, а на поўдні стаяць сасновыя бары. На ўсходзе да возера падступаюць балоты, сярод якіх прабівае сабе шлях глыбокая рака Нарачанка. У пахмурнае надвор'е супрацьлеглага берага амаль не відаць, і возера тады нагадвае марскую затоку. (142 словы)
Паводле I. Гурскага.
Другие номера из решебника