Чэрвеньская навальніца

Чэрвеньская навальніца

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Чэрвеньская навальніца. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Чэрвеньская навальніца

За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосенках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася навальніца. Здаецца, што ўвесь свет сляпілі раз-пораз бліскавіцы, са стрэламі і працяглым грукатам ляскатаў гром і ліў як з вядра дождж.

Навальніца, робячы то кароткія, то доўгія перапынкі, бушавала чатыры дні. Пасля яе стала ціха-ціха. Свет падняўся, пачысцеў, зазіхацеў ад яркага сонца, зазелянеў і закрасаваў. Уміг шугнулі па пояс травы, набіраючы сакавітасць. Гэта значыла, што ў вёску прыйшла сенакосная часіна. Кожны год пачыналі сенаваць у розны час, але заўсёды пасля вялікай чэрвеньскай ачышчальнай навальніцы. (126 слоў)

Паводле Г. Далідовіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255