Летам у бары

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Летам у бары. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Якое раздолле ў зялёным бары летам!
Вунь на высокіх кучаравых хвоях і елках смела разгульваюць шустрыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у сваё дупло. Усё лета заняты работай. Голад не цётка, ды і малых гадаваць трэба.
А там, па густым зарасніку, як вецер, прамчаўся спуджаны некім касавокі заяц. Відаць, яловая шышка, незнарок скінутая вавёрачкай, так напалохала яго. Доўга будзе бегчы, пакуль не ўпэўніцца добра, што ніякага ворага ззаду ў яго няма.
У густых верхавінах елак цэлымі днямі кружацца каля сваіх гнёздаў крыклівыя вароны, нібы сварацца паміж сабою. Даўгахвостыя дзятлы заўзята барабаняць па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі. Адны з іх заняты звычайнай работай: шукаюць у кары на абед казюлек, другія — будуюць жыллё.
Розныя дробныя птушкі пырхаюць між галля. Дружным хорам шчабечуць шпакі, весела пасвістваюць івалгі і дразды. I такая дзіўная музыка грыміць у бары. (140 слоў)
Паводле А. Якімовіча.
Другие номера из решебника