Хлеб

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Хлеб. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Хлеб у хаце беларуса — гаспадар, у працы — сябра, а ў дарозе — таварыш.
Ён галоўны на нашым стале. Беларусы заўсёды ставіліся да хлеба з вялікай павагай і пашанай.
Для беларусаў вялікім грахом лічылася скідваць на падлогу хлебныя крошкі. Мы іх акуратненька збіралі, елі самі ці аддавалі птушкам.
У Старажытным Егіпце сонца, золата і хлеб абазначаліся адным значком — кружочкам з кропкаю ў ім. Сонца, золата і хлеб. Усё самае важнае. I ў нас гэтак лічылася. Толькі парадак быў крыху іншы: хлеб, сонца, золата.
У беларусаў быў культ зерня, і людзі пакланяліся яму. Мы заўсёды помнілі, што кожнае зернетка старэйшае за нас, і ведалі, што яно вечнае. Яно тысячагоддзямі захоўвае ў сабе жыццё. Заўсёды гатова нарадзіць колас. Зярняты, знойдзеныя ў грабніцах фараонаў, праз тысячы гадоў кінутыя ў зямлю, прарасталі і давалі ўраджай. (130 слоў)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника