Беларускае народнае адзенне

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларускае народнае адзенне. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў беларускага народа. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне — найважнейшая этнічная прымета.
У святочным і абрадавым адзенні адлюстроўвалася само жыццё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на вяселле.
Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з народнымі песнямі, пластыкай нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драўлянага дойлідства. Маляўніча аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр'еру хаты. Па састаўных частках касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было даведацца, з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае становішча, узрост. (134 словы)
Паводле М. Раманюка.
Другие номера из решебника