Купальскі абрад

Купальскі абрад

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Купальскі абрад. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Купальскі абрад

Свята Купалле прысвячаецца сонцу — крыніцы энергіі, жыцця на зямлі.

У купальскім абрадзе самым важным з'яўляюцца вогнішчы, бо агонь увасабляў сабою сонца. Як правіла, яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай — багатым. Вогнішчы звычайна раскладалі на берагах рэк, азёр, абавязковым было пераскокванне праз яго. Яшчэ быў звычай катаць запаленае кола вакол сяла, а таксама вадзіць кругавыя карагоды. Лічылася, што сонца дае жыватворную сілу і будзе ўвесь год міласцівае да чалавека.

Поруч з сонцам у купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, таму што вада ў гэтую ноч валодае магутнай жыццёвай сілай, робіць людзей прыгожымі.

Напярэдадні купальскай ночы дзяўчаты і жанчыны адпраўляліся збіраць купальскія травы, кветкі. Імі потым лячылі членаў сям'і.

Купальская ноч — ноч таямніц і цудаў. (139 слоў)

Паводле Л. Касцюкавец.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255