Грыбы ў павер'ях

Грыбы ў павер'ях

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Грыбы ў павер'ях. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Грыбы ў павер'ях

У глыбокай старажытнасці да грыбоў ставіліся па-рознаму. Напрыклад, жыхары Гватэмалы пакланяліся ім. Захаваліся скульптуры грыбоў з выявамі міфічных духаў на ножцы. Да нашага часу дайшлі павер'і многіх народаў, што грыбы нараджаюцца не ад дажджу, а ад грому. А некаторыя першабытныя плямёны звязвалі з'яўленне грыбоў з зоркамі і з вясёлкай.

Многія народы лічылі, што грыбы — гэта хлеб д'ябла. Спатрэбілася шмат часу, каб людзі навучыліся адрозніваць ядомыя грыбы ад неядомых. Памылкі пагражалі не толькі чалавечаму здароўю, але і жыццю.

Нашы далёкія продкі таксама былі вялікімі грыбнікамі. I прыдумалі нямала павер'яў, звязаных са зборам грыбоў. Напрыклад, калі ў лесе грыбніку трапіцца на вочы заяц, то трэба ісці ў той бок, куды ён пабег. Праўда, спачатку неабходна падняць з долу любую рэч, перакінуць яе цераз зайцаў след. А яшчэ нашы продкі былі перакананыя, што калі паглядзець на грыб, то ён перастане расці. (141 слова)

Паводле А. Бадака.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255