Гармонік

Гармонік

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Гармонік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Гармонік

Беларусь заўсёды гасцінна прымае любы музычны інструмент. Не важна, адкуль госць — з усходу ці з захаду, з поўначы ці з поўдня.

Гармонік нарадзіўся ў Германіі. Аднак хутка пачаў падарожнічаць па розных краінах свету, дзе меў свае разнавіднасці.

Сто гадоў таму гармонік перабраўся ў Беларусь. I ні разу не засумняваўся ў сваім выбары. Палюбіў беларусаў, а беларусы палюбілі яго.

Асаблівая гармонія з гармонікам выйшла ў прыпеўкі, стварыць якую беларусу няма ніякай праблемы. У любы момант ён можа заспяваць пра сваю працу, пра сям'ю, пра суседа. Быў бы побач гармонік. А гарманісту прыпеўкі таксама дазваляюць раскрыць сваё віртуознае майстэрства і здольнасць да імправізацыі.

У нашай не самай цёплай краіне немагчыма без весялосці. Нездарма ж найпрыгажэйшая з'ява прыроды, вясёлка, і найпрыгажэйшая падзея жыцця, вяселле, маюць аднолькавы корань са словам «вясёлы».

Але не чакайце, што вас развясёляць. Самі бярыце ў рукі гармонік. Спявайце і танцуйце пад вясёлую музыку. (145 слоў)

Паводле Я. Малішэўскага,А. Спрынчан.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254