Улазіны

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Улазіны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Яшчэ ён не пусты, наш куфар старажытны. Цвіце ў ім лён густы і каласіцца жыта.
П. Панчанка.
Улазіны
Улазіны — гэта не толькі свята, але і рытуал, які мае сімвалічны сэнс.
Звычайна ўлазіны, або наваселле, спраўлялі ў поўню, каб у новай хаце ўсяго было поўна: хлеба, грошай, збожжа, дзяцей. Ноччу перад улазінамі пускалі ў хату кошку і пеўня, каб яны прынялі на сябе зло, што магло пасяліцца ў новай хаце.
Гаспадар кідаў у хату клубок нітак і, узяўшыся за нітку, уваходзіў сам. Пасля, падаўшы пояс, зацягваў за сабою ўсю сям'ю.
Найперш у новую хату са старой урачыста пераносілі агонь у гаршку з вуголлем, потым запальвалі свечкі і ўносілі абразы. Сімвалічным быў і перанос са старой хаты качаргі, чапялы, вілак, лапаты для хлеба. Новая печ павінна была адразу ж працаваць. Гаспадыні трэба было выграбаць вуголле, ставіць у печ і даставаць чыгуны.
Ганаровае месца ў рытуале наваселля займала дзяжа. Яе ставілі на покуці — самым шаноўным месцы, дзе вісяць абразы і куды садзяць дарагіх гасцей. (144 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника