Урокі жыцця

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Урокі жыцця. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У няўмелага рукі не баляць. Доўгімі зімовымі вечарамі мама ткала посцілкі, ручнікі дачушкам на пасаг, вышывала, вязала. Кроіла і шыла нам зграбныя сукенкі. Калі заставаліся кавалачкі тканіны, казала: «Ну і прыгожая лялька была б у такім убранні». Рэзалі і падразалі, шылі і паролі мы, сястрычкі, а ўвечары з гонарам паказвалі сяброўкам лялечныя строі. Прайшоў час, і старэйшая сястра ладныя ўборы з густам шые і маме, і сваім дзецям, і пляменнікам.
«Да выпечкі з любоўю прыступайце, пірагі цяпло рук любяць», — зноў жа яе, матулі, парада. Адзіная ў вёсцы да гэтага часу пячэ жытні хлеб, духмяны, наздраваты. Смак яго ведаюць і на дажынках, і на вяселлі, і кожны дзень. Цікавіцца муж: «А ты чаго не паспрабуеш?» «Баюся, такі не атрымаецца: у мао мінага адметны смак», — адказала я.
Маміна крэда жыцця: не давай волі злу — каяцца не будзеш. Спрадвеку дабрыня ратуе і лечыць. (141 слова)
Паводле Н. Дрык.
Другие номера из решебника