Чырвонец

Чырвонец

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Чырвонец. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Чырвонец

Чырвонец — матылёк-агеньчык.

Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустракаецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя да кропелек ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер'е, што гэтыя матылькі — гаспадары сунічнікаў.

Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку трэба злавіць хоць аднаго чырвонца. I ніякім не сачком, а найлепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа яго адпусціць, крыкнуўшы яму наўздагон: «Ляці шчасліва!»

Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табой застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На высокім блакітным небе — белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго развіваецца расхрыстаная кашулька.

Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства. (143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195