Гімн маці

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Гімн маці. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль.
I гэты свет сагрэлі нам матулі.
Р. Барадулін.
Гімн маці
Маці — найдаражэйшы на свеце чалавек. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так любіць, як маці, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой. I адразу ўспамінаецца старадаўняя прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хцівай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся на камень і застагнаў. «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка», — прашаптала чулае матчына сэрца. Кожная сынава драпіна адзывалася ў матчыным сэрцы нясцерпным болем, гора і няўдачы дзіцяці станавіліся яе горам і пакутамі.
Пра маці можна гаварыць бясконца. Пакуль жыве маці, пакуль сустракае нас яе ласкавая ўсмешка, пакуль у дні поспехаў і нягод ёсць да каго звярнуцца, мы адчуваем сябе маладымі і дужымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні. I таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх маці, не гора, а радасць і кветкі прыносіць ім. (140 слоў)
Паводле В. Старычонка.
Другие номера из решебника