Залессе

Залессе

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Залессе. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Залессе

Самы плённы перыяд у жыцці кампазітара, дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага звязаны з Залессем, што на Смаргоншчыне.

Шырокая дарога ў абсадзе старых ліп вядзе ў колішнюю сядзібу Агінскіх. За палацам знаходзіцца атуленая старымі вербамі сажалка. Яшчэ не так даўно, чвэрць стагоддзя назад, на яе запрудзе працавіта грукатала млынавое кола, мелючы збажыну з усёй шырокай залескай ваколіцы. Увосень тут уражвае буянне барваў угары і на долах, на цёмна-зялёнай траве, задумлівае маўчанне векавечных дрэў ды ціхамірнае журчанне рэчкі.

Гаспадар Залесся стварыў англійскі парк, заклаў вялікі батанічны сад з рэдкімі раслінамі, звярынец. Рэчкі Бабрынку і Рудзічу, што агіналі сядзібу з поўдня, запыніў запрудай. Рытмічны рух млынавога кола цешыў музычны слых гаспадара, а галоўнае, забяспечваў патрэбу ў муцэ. Дзверы сваёй залескай гасподы Агінскі трымаў адчыненымі. Вучоныя людзі, літаратары, музыканты, палітыкі наязджалі ў Залессе з Вільні, Пецярбурга, Варшавы, тыднямі гасцявалі тут. Шмат ніцей лучыла Міхала Агінскага з шырокім светам. (145 слоў)

ПаводлеА. Ліса.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255