Успаміны дзяцінства

Успаміны дзяцінства

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Успаміны дзяцінства. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Успаміны дзяцінства

Мы жывём, каб вяртацца Час ад часу туды, Дзе мінула юнацтва, Дзе маленства сляды.

А. Вярцінскі.

Успаміны дзяцінства

Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаўшыся, яна трымае мяне на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно добра. Каб можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з яе грудзей, быццам ручаёк. I я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны перастук колаў слухаю яго. На хвіліну мне здаецца: мы нікуды не едзем, а ўвесь свет плыве насустрач нам.

Спыняемся, як і заўсёды, у маладым беластволым бярэзніку. Бацька выпрагае коней, путае іх і вядзе кудысьці ў туман. Чуваць, як іржуць, тупацяць капытамі коні людзей, што прыехалі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну, злазіць з воза, абірае бульбу, што зарабіла ў вёсках. Бацька бярэ сякеру, валіць і збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю. (145 слоў)

Паводле Б. Сачанкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255