Таямнічасць

Таямнічасць

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Таямнічасць. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Таямнічасць

Дом-музей «Завоссе» пад Навагрудкам — душэўнае месца. Тут нарадзіўся Адам Міцкевіч. Дарагі для яго дом яшчэ захоўвае энергетыку гаспадара. Сядзіба была рэканструявана, і створаны музей. Гэта сапраўдны шляхецкі двор другой паловы васямнаццатага стагоддзя. Мы бачым акуратную хатку, кароўнік, адрыну, склеп, лазню і маленькае возера з прэснай вадой. Побач знаходзіцца гара Жарнова, якую паэт згадваў у сваіх творах.

На ўваходзе размясціліся сенцы, потым сталовая, гасцёўня, спальня, аптэчка, камора для запасаў. Усё па правілах. Свіран у два паверхі, гаспадарчыя прылады на месцы. На падлозе, як і ў часы жыцця Міцкевіча, ляжыць шкура мядзведзя. Побач з ёй стаяць ложак, стол, дарожны куфар.

Наогул, самае складанае ў музейнай справе — стварыць максімальны эфект прысутнасці. Пры рэстаўрацыі часта нешта губляецца. Нават лёгкі беспарадак намнога лепш, чым аформленыя сучаснай шпаклёўкай сцены і шклопакеты, што кідаюцца ў вочы. (130 слоў)

Паводле М. Войціка.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254