Купалаўскі мемарыяльны запаведнік

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Купалаўскі мемарыяльны запаведнік

Мемарыяльны запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот семдзесят другім годзе. Ён уключае вёску Вязынка Маладзечанскага раёна і яе навакольныя мясціны па берагах ракі Вязынкі. Цэнтральнае месца ў ім займае сядзіба з хатай, у якой нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала, яблыневы сад, штучны вадаём, насаджэнні ліпы, бярозы, елкі, бэзу. Побач з хатай устаноўлены помнік паэту. У хаце — філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы.

На вялікім валуне, што каля хаты, выбіты словы паэта: «Тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю матку-зямлю — Беларусь».

Вакол помніка Янку Купалу шэсцьдзясят кустоў руж: столькі год пражыў пясняр.

У тысяча дзевяцьсот восемдзесят другім годзе ў гонар стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы на тэрыторыі запаведніка пасаджана сто маладых дубоў.

Кожны год тут праводзяцца святы паэзіі, праходзяць злёты студэнтаў-філолагаў. I гучаць словы паэта. (130 слоў)

Паводле С.Адзінцова, С. Сідора.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195