ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Навагрудак

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Навагрудак

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Навагрудак. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Навагрудак


Навагрудак

Навагрудак ляжыць на Навагрудскім узвышшы. Там, дзе ўзвышша рэзка спадае да Нёмана, яно пасечана ярамі. Нава грудскія вышыні — адны з самых высокіх гор на Беларусі, таму тут заўсёды на некалькі градусаў халадней.

Навагрудак быў калісьці сталіцай Вялікага Княства Літоў скага. Яшчэ здалёк відаць Навагрудскае гарадзішча, а на ім — абгрызеныя часам вежы. Чорныя, злёгку чырвоныя, як пры палены чыгун, высяцца яны над горадам. Вежы моцна пашко джаны стагоддзямі.

Калі залезці наверх, то відаць на многія кіламетры вакол. Але і знізу ў ясную пагоду відаць званіцу ў вёсцы Турэц, што за трыццаць кіламетраў. А вунь азярцо Літоўка. Згодна з падан нем, тут разбілі крыжакоў. Гэта гісторыя лягла ў аснову паэмы Міцкевіча «Гражына».

Калі паглядзіш уніз, то ўбачыш там стары касцёл, у якім вянчаўся князь Ягайла і ў якім хрысцілі Міцкевіча. Глянеш назад — там домікмузей Міцкевіча, адноўлены з руін. Увогуле, тут многае звязана з імем вялікага паэта. (140 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516