ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Імя горада

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Імя горада

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Імя горада. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Імя горада


Імя горада

Нясвіжская зямля мае багатую і слаўную гісторыю. Тут на радзілася шмат цікавых і паэтычных паданняў і легендаў. Гэта таксама нашы помнікі мінуўшчыны і даўніны. Яны распавя даюць нам пра тое, што было, хвалююць сваёй вобразнасцю, непаўторнасцю і таямнічасцю.

Існуе некалькі легендаў пра паходжанне назвы горада Нясвіж.

Вось адна з іх.

Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча пера тварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства.

Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму спрыялі і вялікія балотыбагны, і абаронцывоіны. Іх называлі віжамі.

Ворагі баяліся нападаць на гэты горад, бо ў крэпасці было шмат воінаў. Ад сугучча кароткіх слоў «несць віжаў», што аз начала «многа воінаў», сталі называць горадкрэпасць Нясвіж. (126 слоў)

Паводле К. Шышыгінай.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516