ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Дойлідства беларускіх гарадоў

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Дойлідства беларускіх гарадоў. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Дойлідства беларускіх гарадоў
Архітэктура і выяўленчае мастацтва Віцебшчыны — значная частка культурнай спадчыны Беларусі. На Віцебшчыне ўзніклі самабытныя архітэктурнамастацкія школы і стылёвыя кірункі, якія ўплывалі на развіццё мастацкай культуры Беларусі. Ме навіта на Віцебшчыне з'явіліся першыя на тэрыторыі Беларусі гарады. Гэты край адыграў пэўную ролю ў фарміраванні і гіс торыі першай усходнеславянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
Першым з беларускіх гарадоў заснаваны Полацк. 3 Полац кам звязана ўзнікненне на тэрыторыі Беларусі манументальнай архітэктуры. Тут у сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя пабудава ны першы мураваны храм — Сафійскі сабор.
У дванаццатым стагоддзі, у перыяд найвышэйшага экана мічнага і палітычнага ўздыму Полацкага княства, сфармірава лася самастойная Полацкая школа дойлідства. Для яе характэр на выкарыстанне тэхнікі, пры якой стваралася двухколерная гама паверхні сцяны.
Полацкая школа дойлідства, што склалася на аснове творчай перапрацоўкі антычнай архітэктуры Візантыі, атрымала ў два наццатым стагоддзі выразна нацыянальныя рысы, мела сама стойны творчы почырк. Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё старажытнарускай архітэктуры. (138 слоў)
Паводле кнігі «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Другие номера из решебника