ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Князь Вячка

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Князь Вячка. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Князь Вячка
Крыжакі часта нападалі на падуладныя Полацку паселішчы. На беразе шырокай Дзвіны стаяў горад Кукенойс. Там кіраваў князь Вячка з роду полацкіх князёў Рагвалодавічаў. Ягоныя атрады не давалі нямецкім рыцарам спакою і не пускалі іхнія войскі на славутую Полацкую зямлю.
Крыжакі сабралі супраць Вячкі вялікае войска. Сілы былі вельмі няроўныя, а падмога прыйсці не паспела. Каб не аддаць свой замак захопнікам, князь Вячка і дружына вырашылі спа ліць яго і адступіць.
Вячка яшчэ доўга ваяваў з крыжакаміагрэсарамі. Аднаго разу ён са сваімі людзьмі прыйшоў дапамагаць эстам, якія аба ранялі горад Юр'еў.
Бой быў вельмі цяжкі. Крыжакі прарваліся ў горад. Усе аба ронцы загінулі ў рукапашным баі. Склаў галаву ў баі і Вячка.
Цяпер старажытны горад Юр'еў завецца Тарту. Адну з яго ных прыгожых вулачак эстонцы назвалі імем адважнага бела рускага князя. (127 слоў)
Паводле У. Арлова.
Другие номера из решебника