ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Сынковіцкая царква

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Сынковіцкая царква

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Сынковіцкая царква. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Сынковіцкая царква


Сынковіцкая царква

Непадалёку ад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі — Сынковіцкую царкву. Яна, здаецца, дастае да аблокаў. Сцены зроблены з чырвонай ста радаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адар ваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.

Сынковіцкая царква — царквакрэпасць. Пра гэта сведчаць маўклівыя байніцы ў сценах храма. За яго магутнымі сценамі прашчуры не толькі маліліся, але і пры неабходнасці бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.

Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама ў Гродзенскай вобласці. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару. Мы людзі мірныя і гасцін ныя, але калі трэба, то ўмеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.

Сынковіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў даў ніны, збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт. (135 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 469