ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Грыбы ў павер'ях

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Грыбы ў павер'ях. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Грыбы ў павер'ях
У глыбокай старажытнасці да грыбоў ставіліся парознаму. Напрыклад, жыхары Гватэмалы пакланяліся ім. Захаваліся скульптуры грыбоў з выявамі міфічных духаў на ножцы. Да нашага часу дайшлі павер'і многіх народаў, што грыбы нара джаюцца не ад дажджу, а ад грому. А некаторыя першабытныя плямёны звязвалі з'яўленне грыбоў з зоркамі і з вясёлкай.
Многія народы лічылі, што грыбы — гэта хлеб д'ябла. Спа трэбілася шмат часу, каб людзі навучыліся адрозніваць ядомыя грыбы ад неядомых. Памылкі пагражалі не толькі чалавечаму здароўю, але і жыццю.
Нашы далёкія продкі таксама былі вялікімі грыбнікамі. I пры думалі нямала павер'яў, звязаных са зборам грыбоў. Напры клад, калі ў лесе грыбніку трапіцца на вочы заяц, то трэба ісці ў той бок, куды ён пабег. Праўда, спачатку неабходна падняць з долу любую рэч, перакінуць яе цераз зайцаў след. А яшчэ нашы продкі былі перакананыя, што калі паглядзець на грыб, то ён перастане расці. (141 слова)
ПаводлеА. Бадака.
Другие номера из решебника