ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Святыя крыніцы

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Святыя крыніцы

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Святыя крыніцы. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Святыя крыніцы


Святыя крыніцы

Святыя крыніцы. Яны нашы лекары і суцяшальнікі. Напіўся са святой крыніцы — і ты ўжо здаровы.

Беларусы заўсёды паважалі ўсе свае крыніцы, а святыя асаб ліва. Ведаючы, што іх вада мае надзвычайную сілу, людзі пра сілі ў крыніц выратавання і здароўя.

Паблізу крыніц беларусы ўзводзілі храмы. Каля такой кры ніцы пабудавана Полацкая Сафійка, сусветна вядомы шэдэўр нашага дойлідства1.

Да крыніц мы хадзілі і ў святы, і ў будні. Іх жывая вада змы вала нашы хваробы, нечаканы смутак. Да жывой вады людзі спя шаліся прыйсці да ўсходу сонца, пакуль над ёй не праляцела пту шачка. Нечапаная вада, верылі мы, валодае самай гаючай сілай.

У беларусаў здаўна быў культ вады. Вадзе мы рабілі ахвя рапрынашэнні: балоту аддавалі сваё рала, рацэ — каменную сякеру, крыніцы — сваю ежу.

Вада — адна з чатырох асноўных стыхій, што ўтвараюць сусвет. Паветра судакранаецца з ёй, агонь баіцца яе, а зямля ўвогуле абапіраецца на ваду. Таму ўсе мы павінны шанаваць яе. (145 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516