ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Хлеб

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Хлеб. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Хлеб
Хлеб у хаце беларуса — гаспадар, у працы — сябра, а ў да розе — таварыш.
Ён галоўны на нашым стале. Беларусы заўсёды ставіліся да хлеба з вялікай павагай і пашанай.
Для беларусаў вялікім грахом лічылася скідваць на падлогу хлебныя крошкі. Мы іх акуратненька збіралі, елі самі ці адда валі птушкам.
У Старажытным Егіпце сонца, золата і хлеб абазначаліся ад ным значком — кружочкам з кропкаю ў ім. Сонца, золата і хлеб. Усё самае важнае. I ў нас гэтак лічылася. Толькі парадак быў крыху іншы: хлеб, сонца, золата. Бо словы «жыта» і «жыццё» маюць у беларусаў адзін і той жа корань.
У беларусаў быў культ зерня, і людзі пакланяліся яму. Мы заўсёды помнілі, што кожнае зернетка старэйшае за нас, і веда лі, што яно вечнае. Яно тысячагоддзямі захоўвае ў сабе жыццё. Заўсёды гатова нарадзіць колас. Зярняты, знойдзеныя ў грабні цах фараонаў, праз тысячы гадоў кінутыя ў зямлю, прарасталі і давалі ўраджай. (143 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника