ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Нашы хаты

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Нашы хаты. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Нашы хаты
Якою доўгаю, як мара, заўсёды была ў беларусаў дарога да сваёй хаты!
Спачатку мы ўважліва прыглядаліся, выбіраючы месца для будаўніцтва хаты. Назіралі, разважалі, думалі пра тое, дзе, у якім месцы, паставіць сабе жытло?
Беларусы баяліся памыліцца месцам для селішча. Былі ўпэў нены, што нельга будавацца на дарозе, на скрыжаваннях, на падмурку старога дома. Шчаслівымі для будаўніцтва хаты ў бе ларусаў лічыліся мясціны, дзе любілі сяліцца жывыя істоты — павукі, пчолы, мураўі.
Беларусы ніколі не ставілі сваю хату на зямлю. На поўначы, на Віцебшчыне, дзе многа камення, пад вуглы хаты клалі ва луны. На Палессі, дзе шмат лясоў, укопвалі дубовыя калоды ці смалістыя карчы. Беларусы заўсёды падымалі хату над зямлёй. А каб у хаце было цяплей, каб не пранікаў пад сцены вецер, насыпалі прызбу.
Заканчэнне будаўніцтва новай хаты заўсёды было найвялік шым святам. Мы ведалі: у нашай хаце будзем жыць мы, нашы дзеці, унукі, а то і нашы праўнукі. (145 слоў)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника