Імя горада

Імя горада

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Імя горада. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Імя горада

Нясвіжская зямля мае багатую і слаўную гісторыю. Тут нарадзілася шмат цікавых і паэтычных паданняў і легенд. Гэта таксама нашы помнікі мінуўшчыны і даўніны. Яны распавядаюць нам пра тое, што было, хвалююць сваёй вобразнасцю, непаўторнасцю і таямнічасцю.

Існуе некалькі легенд пра паходжанне назвы горада.

Вось адна з іх.

Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча ператварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства.

Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму спрыялі і вялікія балоты-багны, і абаронцы-воіны. Іх называлі віжамі.

Ворагі баяліся нападаць на гэты горад, бо ў крэпасці было шмат воінаў. Ад сугучча кароткіх слоў «несць віжаў», што азначала «многа воінаў», сталі называць горад-крэпасць Нясвіжам. (125 слоў)

Паводле К. Шышыгінай.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255