Мірскі замак

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Мірскі замак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Мірскі замак — помнік, узведзены ўмелымі рукамі беларусаў. Ім валодалі багатыя князі — Ільінічы, Радзівілы, князь Святаполк-Мірскі. За іх грошы будавалі, рамантавалі, аднаўлялі замак.
А стваралі тую казачную забудову ўмелыя рукі мясцовых і прывазных майстроў. Яны рабілі вежы, гарматныя байніцы, пад'ёмныя масты, узводзілі вінтавыя лесвіцы, клалі керамічную падлогу, тынкавалі і бялілі сцены, выштукоўвалі ўзорны арнамент.
Замак у Міры — удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша пакутная беларуская зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам рускія, французскія, шведскія, нямецкія войскі. У Другую сусветную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваеннапалонных. А пры адступленні спалілі ў замку ўсё, што гарэла.
Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны. Знайшліся сродкі і для аднаўлення велічнага Мірскага замка. Тут цяпер праходзяць Дні пісьменства, канцэрты вядомых спевакоў, кампазітараў. Старажытныя вежы, сцены, вокны байніц, брукаваная падлога — усё прымушае задумацца і беларускага, і замежнага вандроўніка пра наша агульнае мінулае. (140 слоў)
Паводле У. Ліпскага.
Другие номера из решебника