Якуб Колас і прырода

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Якуб Колас і прырода. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Якуб Колас вельмі любіў прыроду. Ён глядзеў на прыродныя з'явы не толькі як мастак, які тонка адчуваў прыроду і мог перадаць усю яе прыгажосць, яе паэзію, усе адценні яе хараства ў сваім трапным слове. Ён глядзеў на ўсе з'явы прыроды і вокам селяніна, які лічыць зямлю сродкам існавання, які цэніць тое, што так ці інакш спрыяе добраму ўраджаю, а гэтым самым і дабрабыту людзей, іх шчасцю і радасці.
Па колеры неба ў час захаду сонца, па руху і форме аблачынак, па шолаху лісця ў лесе, па паводзінах жывёлы, якая вечарам ідзе з поля, па птушыным гомане, па асаблівасцях азёрнай хвалі, па водары асобных кветак, які то слабее, то мацнее, — па ўсіх гэтых шматлікіх, незаўважных для звычайнага вока народных прыкметах Колас мог вызначыць, якое будзе надвор'е. Ён любіў упрыгожваць зямлю. (133 словы)
Паводле М. Лынькова.
Другие номера из решебника