Язэп Драздовіч

Язэп Драздовіч

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Язэп Драздовіч. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Язэп Драздовіч

Язэп Драздовіч быў самабытным мастаком і цікавым чалавекам. Усё жыццё яго прайшло ў вандроўках, пошуках хлеба і ісціны. Нельга не дзівіцца, колькі паспеў зрабіць ён у сваім беспрытульным, бяздомным жыцці-вандраванні. Неабдымны свет яго чорна-белых аркушаў. 3 іх ва ўсёй красе сваіх задуменных бароў, лясных азярын, сялянскіх сядзіб паўстае яго малая радзіма Дзісеншчына, паўстае Беларусь.

Вялікая любоў вяла гэтага чалавека па роднай зямлі. Яна раскрывала перад мастаком хараство кожнага яе кутка і часавую далячынь — стагоддзі айчыннай гісторыі і замілаваную загадкавасць Сусвету.

На золаку стагоддзя з думай пра будучыню роднай зямлі, усяго свету прыйшоў Драздовіч у мастацтва. Першыя беларускія календары, паэтычныя зборнікі, ім аздобленыя, асобныя графічныя малюнкі ў сімвалічнай форме віталі нараджэнне новага дня.

Запомнім імя Язэпа Драздовіча — чалавека, які самааддана служыў Радзіме, свайму народу, людзям усяго свету. (128 слоў)

Паводле А. Ліса.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255