Янка Брыль — чытач

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Янка Брыль — чытач. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Выдатны беларускі празаік Янка Брыль меў багатую дамашнюю бібліятэку, быў уважлівым і неабыякавым чытачом.
Чытаў Брыль шмат, выдатна ведаў еўрапейскія літаратуры. Калі паспяваў? Ды проста ні дня не мог пражыць без цікавай і карыснай кнігі. Здзіўляла, што на ўсё прачытанае меў свой водгук, які пакідаў у блакнотах, дзённіках, выказваў у лістах да аўтараў, у тэлефонных размовах з сябрамі па літаратуры. Многае з прачытанага трымаў у памяці: вобразы, дэталі, свежыя думкі, словы. Жыў кнігаю і выпрацаваў у сяброўстве з ёю выдатную культуру чытання.
Ён любіў свой народ, верыў у яго светлую будучыню і таму ў гэтай любові і веры бачыў сваіх нашчадкаў у сяброўстве з разумнай кнігай, вечнай крыніцай не толькі духоўных, але і матэрыяльных набыткаў. Праз свой багаты жыццёвы вопыт ён ведаў, што чалавек, адлучаны ад кнігі, мала на што здольны і мала каму цікавы. (139 слоў)
Паводле В. Карамазава.
Другие номера из решебника