Ведаць гісторыю сваёй зямлі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ведаць гісторыю сваёй зямлі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не для таго, каб яе паўтараць. Паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае тое, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Хаця гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, але яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Чалавек, які страціў сваю памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам. Так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перастае быць народам.
Са свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады таго, што натхняе, і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак. (130 слоў)
Паводле М. Ермаловіча.
Другие номера из решебника