Ганарымся Бацькаўшчынай

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ганарымся Бацькаўшчынай. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ведаць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і перадаваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы тваёй крыві, у кожнай клетачцы твайго цела, у кожнай думцы.
Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку. (134 словы)
Паводле Д. Ровенскіх.
Другие номера из решебника