Пасля буры

Пасля буры

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Пасля буры. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Пасля буры

Пачатак студзеня. Нечуваная бура пранеслася над заходнім узбярэжжам Еўропы. Дайшла і да нас. Хадзіў за Мінскую кальцавую дарогу ў бліжэйшы бор. Там адна толькі яліна павалілася, старая, аджыўшы сваё. Упала, з каранямі вывернулася.

Вядомы краязнавец дзевятнаццатага стагоддзя Адам Кіркор піша, што былі такія буры на Палессі, аж вырывала дрэвы з каранямі, насіла ў паветры. I што моцна балоты гарэлі. А мы ўсё наракаем: балоты паасушалі, таму яны гарэць пачалі. Раней жа ніхто іх не чапаў, а гарэлі так, што дыхаць не было чым. Вось табе і змяняецца клімат. Ён заўсёды змяняецца.

Пасля таго паходу прынёс дахаты дзве яловыя шышкі, якія сарваў з вершаліны паваленай елкі. Праз тры дні шышкі высахлі, з-пад лускавінак выпаўзлі жучкі. Наставілі вусікі, лазяць па стале, разбіраюцца: «Куды гэта мы трапілі?»

А я ўсё думаў, што ўночы трашчыць. Трэсне — і ціха. Зноў праз гадзіну трэсне — і ціха. А гэта шышкі раскрываліся. (145 слоў)

Паводле А. Наварыча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255