Цішыня

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Цішыня. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўстымі падэшвамі, і час ад часу хрусцяць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі. Шум ходзіць паверсе. Унізе і ў ветраны дзень цішыня. У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. I ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ і пышны, неяк па-мяшчанску сыты.
Ад ветрыку, што варушыцца нізам, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, кланяецца мятліца, пад якой ціха, устойліва жывуць чабор і смолкі. Ад ветру, што ходзіць угары, час ад часу шуміць нават панурая, нібы змрочная лістота векавых дубоў. А вышэй, на блакітным небе, у раскошнай ляноце плывуць, як абскубаныя кавалачкі ваты, невялікія, рэдкія аблачынкі.
Добра ўспомніць, што такое замілаванне ў мяне не прафесійнае, не знешняе. Яно з'явілася з патрэбы, якую я адчуваў, здаецца, ад нараджэння. У немагчымасці перадаць сваё захапленне красой я знаходзіў трывожную, з гаючым сумам асалоду. (131 слова)
Паводле Я. Брыля.
Другие номера из решебника