Сцяжынкамі Янішчыц

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сцяжынкамі Янішчыц. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Калі вы не былі на Палессі, то вы не бачылі Беларусі. Таму абавязкова наведайце і малую радзіму таленавітай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц на Піншчыне. I хоць нарадзілася яна ў вёсцы Рудка, турыстаў болын чакаюць у суседнім Парэччы. У парэчанскай школе, дзе вучылася і пачала пісаць першыя вершы паэтка, створаны музей.
Ёсць што паглядзець у Парэччы і акрамя літаратурнага музея. Гэта і цудоўныя краявіды, якія натхнялі Янішчыц. Вас прывабяць і вузкія вясковыя вулачкі, і хуткаплынная маляўнічая рака Ясельда. Цікава будзе наведаць парк вядомага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Рамана Скірмунта з рэдкімі для Беларусі дрэвамі, завезенымі з Амерыкі і Еўропы.
Прыцягвае Парэчча турыстаў і сваёй экалагічнай сцежкай, музеем-сядзібай палешука канца дзевятнаццатага стагоддзя, збудаваннямі былога завода Скірмунта. Карацей кажучы, наведаўшыся ў Парэчча, вы ўбачыце ў адным месцы ўсе фарбы Палесся. (132 словы)
Паводле Л. Мінкевіч.
Другие номера из решебника