ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Сцяжыны дзяцінства

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Сцяжыны дзяцінства. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Сцяжыны дзяцінства
Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія сцяжыны існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пакаленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей, столькі і сцежак. У кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная. Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства. Тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам. У кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні. Тут і трава болып мяккая і шаўкавістая, і неба больш высокае і сіняе, і сонца, здаецца, свеціць нават ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім. Яна ідзе ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу. Я іду па сваёй лясной сцежцы, знаёмай з самага дзяцінства. (135 слоў) Паводле В. Стомы.
Другие номера из решебника