ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Шчаслівая раніца

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Шчаслівая раніца. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Шчаслівая раніца
Раніцай Яфімка прачнуўся ў прадчуванні шчаслівага дня. Дзіва што! Учора ўвечары бацька абяцаў паказаць сакрэты свай го майстэрства. А майстар ён быў вядомы і знакаміты. 3 усяго Віцебска прыходзілі да яго па гліняны посуд. Нават князь час ад часу прысылаў сваіх слуг выбраць штонебудзь з гатовага посу ду ці заказаць новы. Вядома, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б'юцца хутка. Ніхто не ўмеў так рабіць посуд, як Яфімкаў бацька. Людзі казалі, быццам Бутрым і каваль Ладысь знаюцца з нячысцікам, бо надта многа пашаны ім у горадзе за працу і ро зум. Праўда, нячысціка Яфімка ніколі не бачыў. Аднак бачыў, як да бацькі хадзілі віцьбічы раіцца па розных справах. Сёння ж бацька абяцаў і яго навучыць мудрасці ганчарнай.
Хлопчык мігам праглынуў снеданне, вылез зза стала. Маці толькі дзівілася, а бацька пасмейваўся. (129 слоў)
Паводле С. Тарасава.
Другие номера из решебника