ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Ля вогнішча

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Ля вогнішча

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Ля вогнішча. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Ля вогнішча


Ля вогнішча

Невялікае яркае вогнішча палала на паляне ў густым хвой ніку. Нагінаючыся над агнём, Славік стараўся ўбачыць, ці не выкіпела вада ў кацялку, падвешаным на сырой жардзіне. У ім варыліся грыбы: сыраежкі, зялёнкі ды апенькі. I агонь, і пара, і дым пяклі ў шчокі ды ў лоб, але Славік усё ж пабоўтаў лыжкай у кацялку і адчуў, што дробна пакрышаныя грыбы не падга раюць.

Валя апусціла ражон з хлебам і салам над агнём — сала адра зу пачало ліцца тлушчам на вогнішча, пахнуць на ўвесь лес.

Славік патрымаў у кацялку нож, насадзіў на яго грыб і па спрабаваў на смак. Абабраўшы дзве вялікія цыбуліны, пакры шыў іх і ўкінуў у кацялок. Нарэзаў дробненька сала і апусціў яго на вечка ад кацялка, паставіў на вуглі, каб заскварыць булён.

Потым Славік дастаў з гарачага попелу некалькі зморшча ных бульбін і пачаў абіраць, сыплючы сабе на калені чорную сажу. Жоўценькую бульбіну падаў Валі. (144 словы)

Паводле Г.Далідовіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516