ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Надзька-варатар

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Надзька-варатар

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Надзька-варатар. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Надзька-варатар


Надзькаваратар

Ніхто не памятаў, калі ў пасёлку пабудавалі стадыён. Ён зда ваўся бязмежным: пачатак яго вынырваў з тайгі, за пасёлкам хаваўся край стадыёна.

Тут працвітаў сібірскі футбол з анучным мячом, які, абкру ціўшыся вакол голай нагі, хутка рваўся. Таму часта ў самы раз гар гульні мяч даводзілася зашываць ніткамі, што ўваходзіла ў абавязак дзяўчынкі.

Надзька была ў нас найлепшым галкіперам, ці варатаром. Яе шанавалі і баяліся ўсе нашы футбалісты. Надзька брала мячы, якія прабіваліся з любога становішча. Яна ўмела свістаць так, што ў прахожых бровы лезлі на лоб і падала з галавы шапка.

Калі ж Надзька часам пачынала задзіраць нос, яе адразу ста вілі на месца, называючы дзіравым варатаром. Справа ў тым, што там, дзе павінны знаходзіцца вароты, заўсёды была толькі дзірка ў плоце. Але з любым, хто спрабаваў замахнуцца на яе годнасць, Надзька магла ўступіць у бойку. (134 словы)

Паводле В. Казько.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516