ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Уладзімір Караткевіч

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Уладзімір Караткевіч

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Уладзімір Караткевіч. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Уладзімір Караткевіч


Уладзімір Караткевіч

Творчасць Уладзіміра Караткевіча — прыкметная з'ява бе ларускай літаратуры дваццатага стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам, магла б ганарыцца любая высо каразвітая сучасная літаратура. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, пераклад чык і сцэнарыст.

Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы. У ёй пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Гэта проза вызна чаецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і гуманістычным зместам.

Караткевіч быў нястомным вандроўнікам. 3 сябрамі, у скла дзе навуковых экспедыцый шмат падарожнічаў па Беларусі і за яе межамі.

У творчасці пісьменніка выразна выявіліся кніжныя літара турныя традыцыі, ён ведаў многа славянскіх моў, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія, цудоўна адчуваў белару скае слова.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і тале навіта. Ягоным творам наканавана доўгае жыццё. (145 слоў)

ПаводлеА. Вераб'я.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516