ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Сучасная літаратура Беларусі

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Сучасная літаратура Беларусі

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Сучасная літаратура Беларусі. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Сучасная літаратура Беларусі


Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі — з'ява надзвычай шматгран ная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багатая на яркія, самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра эстэтычную важкасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літара турнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту — ад вядомых майстроў да літаратараў мала дзейшага пакалення.

Дзякуючы Янку Брылю, Васілю Быкаву, Уладзіміру Карат кевічу, Максіму Танку, Івану Шамякіну і іншым пісьменнікам, наша сучасная літаратура вядома за межамі Беларусі: у Поль шчы, Германіі, Балгарыг, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах, былых рэспубліках Савецкага Саюза. Таксама пра яе дачуліся ў Кітаі, Індыі, Японіі.

Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літара туры выраслі на нацыянальным грунце, у іх непаўторна ўвасо біліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, беларускі характар і прыгажосць народнай душы. Наша мастацкае слова паказвае непераходнасць нацыянальных вытокаў і традыцый, паэтызуе родную зямлю, адлюстроўвае народны лад жыцця, раскрывае вечныя чалавечыя каштоўнасці. (142 словы)

ПаводлеА. Бельскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 469