Нашы камяні

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Нашы камяні. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і балот, яна і краіна старажытных замкаў і палацаў, яна і краіна бульбы, ільну-даўгунцу, васількоў.
Аднак Беларусь — гэта яшчэ і краіна валуноў.
Колькі іх, розных па форме і па памеры, параскідана па нашай зямлі! Ля рэчак і ў лясах, на сенажацях і хлебных палях, каля дарог і на вуліцах вёсак. Адны з іх — маленькія каменьчыкі, а другія — вялізныя валуны ў сотні тон.
Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, любаваўся імі, знаходзіў агульную мову. I ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не мясцовыя.
Нашы валуны — іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і, разлучыўшы з радзімаю, прынёс на нашу зямлю. I наша радзіма стала вечнай радзімай для іх.
Скандынаўскія вандроўнікі спрадвеку звыклыя да нашага беларускага вока. Без валуноў і сёння мы не ўяўляем сваіх краявідаў. (144 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника