Аркадзь Куляшоў

Аркадзь Куляшоў

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Аркадзь Куляшоў. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Аркадзь Куляшоў

Аркадзь Куляшоў нарадзіўся дваццаць чацвёртага студзеня тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Яго бацькі былі вясковымі настаўнікамі. Бацька ў маладосці некаторы час жыў у Маскве, дзе спяваў у народнай оперы. Спяваць любіла і маці. Іх схільнасць да музыкі перадалася і сыну, што паўплывала на станаўленне яго як паэта. 3 сямі гадоў хлопчык пачаў цікавіцца вершамі і спрабаваць пісаць іх сам. У чатырнаццаць гадоў Аркадзь напісаў свой першы верш на беларускай мове, які быў надрукаваны ў клімавіцкай газеце «Наш працаўнік».

Пасля заканчэння школы паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, дзе ў той час вучыліся таленавітыя паэты-маладнякоўцы — Змітрок Астапенка і Юлій Таўбін, якія сталі яго блізкімі сябрамі і станоўча паўплывалі на далейшае развіццё яго паэтычных здольнасцей.

ІІотым Аркадзь Куляшоў пераехаў у Мінск, дзе працягваў вучобу на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. У гэты час выходзіць яго першы зборнік «Росквіт зямлі». (143 словы)

Паводле Н. Рашэтнікавай.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195