Незабыўнае з дзяцінства

Незабыўнае з дзяцінства

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Незабыўнае з дзяцінства. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Незабыўнае з дзяцінства

Мележ любіў прыязджаць у Куранёўку, заходзіць да цёткі Ганны і, сеўшы на прызбу ці на лавачку, успамінаць тое, далёкае. Яшчэ любіў ён спыняцца ў стрыечнай сястры Насці. Яе хата была для яго таксама як родная.

У дзіцячыя гады яму адчувалася там надзвычай добра. Адсюль лёгка бегалася ў арэхі, хадзілася ў грыбы. У Насцінай хаце ён упершыню адчуў смак звычайнага мёду. Хоць не адна пчала ўкусіла яго там, хоць не адну стрэмку загнаў ён у босую нагу, бегаючы па наваколлі, да Насцінай хаты цягнула, як магнітам.

I пасля вайны, бывала, прыедзе ў сваё Глінішча праведаць бацькоў, пакруціцца дзень-другі — і вось ён зноў у Куранёўцы.

I калі да Мележа прыйшла вядомасць, яго таксама часта бачылі тут. Ён ніколі не цураўся родных мясцін, людзей, з якімі вырас, між якіх набіраўся жыццёвай мудрасці. Да канца дзён сваіх Мележ дзяліў з імі радасць і смутак. (143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195