Славуты акадэмік

Славуты акадэмік

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Славуты акадэмік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Славуты акадэмік

Вёска Збляны назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Беларусі як радзіма Антона Раманавіча Жэбрака. Сялянскі хлопец вельмі прагнуў вучыцца. А як вядома, хто добрае жаданне мае, таму сам Бог дапамагае. I Антон Жэбрак пасля заканчэння школы паступіў у знакамітую Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева.

Пройдуць гады, і выхадзец з зэльвенскай вёскі Антон Раманавіч Жэбрак стане акадэмікам, прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Ён уздымецца на такую вышыню ў навуцы, што з ім будуць лічыцца ўсе генетыкі свету.

А што за навука генетыка? Яна вывучае спадчыну раслін, арганізмаў, паходжанне і змены, якія адбываюцца з імі. Быў час, калі гэту навуку лічылі шкоднай, непатрэбнай. I можаце ўявіць, што перажыў акадэмік-генетык Антон Раманавіч Жэбрак.

Навуковыя адкрыцці акадэміка Жэбрака цяпер увасабляюцца ў жыцці яго прадаўжальнікамі. У акадэмічным гарадку ў Мінску стаіць бюст славутага вучонага. У Зэльве ёсць вуліца з яго імем. (136 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255