Вялікі пясняр

Вялікі пясняр

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Вялікі пясняр. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Вялікі пясняр

Гэта было нечакана. Спачатку на рэспубліканскай, а потым на ўсесаюзнай арэне з'яўляецца нікому не вядомы беларускі эстрадны ансамбль «Песняры». Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе неадназначнае стаўленне.

Уладзімір Мулявін з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды шлях. Вырашылі на крытыку не звяртаць увагі. Часу на самасцвярджэнне было няшмат, таму і аддалі яго пошукам твораў, іх апрацоўцы і аранжыроўцы.

Колькі сапраўдных свят і сюрпрызаў падарыў беларусам Уладзімір Мулявін! Ён апрацаваў дзясяткі беларускіх народных песень. А «Песняры» свежа і натхнёна выканалі іх, узрушыўшы, усхваляваўшы і прымусіўшы сціснуцца не адно сэрца. Уласная своеасаблівасць выканальніцкага майстэрства Мулявіна гарманічна спалучылася з нашай беларускай таямніцай меладычнасці, песеннасці, напеўнасці.

У «Песняроў» свой твар, адметная непаўторнасць, вастрыня адчування патрэб чалавечай душы і сэрца. I ў гэтым вялікая заслуга Уладзіміра Мулявіна — непараўнальнага працаўніка і змагара за наша беларускае нацыянальнае мастацтва. (142 словы)

Паводле А. Мяснікова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255