Адвячоркі ў вёсцы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Адвячоркі ў вёсцы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У канцы верасня дзень пераходзіць у вечар, а потым у ноч адразу, нечакана. Няма сельскіх адвячоркаў, якія бываюць улетку. А яны чароўныя сваёй прыроднай асаблівасцю, мяккасцю адценняў бязвоблачнага неба, непаўторнасцю яго фарбаў і доўгай неўгамоннасцю людзей. Сяло поўніцца гукамі, рыканнем кароў, што просяцца ў свае двары, галасамі дзяцей, музыкай тэлевізараў, што ляціць з адкрытых вокнаў, трэскам матацыклаў.
У летнія адвячоркі выразней адчуваюцца калектывізм і дабрыня людзей, іх спакой, іх добрая стомленасць, якая не заганяе ў хаты, у ложкі, а наадварот, трымае ўсіх на вуліцы: і мужчын, і жанчын, і дзяцей, і старых. Улетку сяло заціхае павольна. Слабее мужчынскі рогат, узлятае ў зорнае неба дзявочая прыпеўка, рассыпае свае гуллівыя акорды баян.
Увосень усё інакш. У хатах, у дварах, здаецца, тая ж работа, але яна не падобная да летняй. Нейкі інакшы рытм яе, не тая напоўненасць. (137 слоў)
Паводле I. Шамякіна.
Другие номера из решебника