Белыя вішні і яблыні

Белыя вішні і яблыні

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Белыя вішні і яблыні. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Белыя вішні і яблыні

Шчодра цвіў гэтай вясною сад. Спачатку вішні і грушы, потым — яблыні. Была пара, калі ўсе дрэвы стаялі, як белыя, ружаватыя воблакі. Млелі пяшчотныя, цудоўныя пахі. Пахі гэтыя поўнілі сад і вуліцу. Уся зямля, здавалася, была поўная квецені, пахаў.

Сад звінеў пчоламі. Звон быў як бы песняй цвіцення. Было падобна, быццам гэта дзівоснае цвіценне звінела, спявала, славіла. Было падобна, што вясна не магла задаволіцца толькі красой колеру, нават хараством пахаў, не магла не звінець, не спяваць.

Потым бела было на зямлі. Спачатку пад вішнямі, пад грушамі, потым — пад яблынямі. Спачатку было бела, потым стала руда, іржава, потым нічога не было. Краса квецені жыла ўспамінам, шкадаваннем, што ўсё хутка мінулася.

Тады на змену той красе прыйшла стрыманая, сталая, як бы цвярозая. Завязаліся, пачалі расці, налівацца вішні, грушы, яблыкі. Не было ўжо бесклапотнасці, але была надзея, таксама цвярозая, пэўная. (140 слоў)

Паводле I. Мележа.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255