Раніцою

Раніцою

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Раніцою. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Раніцою

Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! У паветры яшчэ сыра. На лістах вішняку вісяць буйныя кроплі начных туманаў. На платах і на стрэхах ляжыць яшчэ вільгаць. За сялом густа зеляніцца поле. Загоны перасякаюцца то тонкімі, то шырокімі звілінамі дарог. На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо сіліцца ўзмахнуць крыламі.

Узыходзіць сонца. Яно паволі і баязліва паказваецца з-за гарызонту. Над стрэхамі хат вывіваюцца лёгкія празрыстыя дымкі. За імі на небе такое ж самае ружаватае воблачка. Здаецца, што яму нудна быць аднаму на гэтай блакітнай бясконцасці неба, але недзе згубіўся гэты свавольнік-вецер, і яно не можа скрануцца. Сонца падымаецца над лесам. Лес пачынае дыміцца густымі пахамі. Бесклапотна цвыркаюць птушкі. Яны то, гойдаючыся, пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле, дзе, падняўшыся ў неба, сваім танюткім і бясконцым звонам заліваюцца жаўранкі. Якая слаўная ты, раніца! (140 слоў)

Паводле Я. Скрыгана.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255