Алень скідае рогі

Алень скідае рогі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Алень скідае рогі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Алень скідае рогі

Алень выбіўся на сонечны астравок, пастаяў, самотны, ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам. Потым яшчэ раз, яшчэ. Звонкі ляскат прабег па пушчы. Алень замёр, прыслухаўся і, перакананы, што яго ніхто не бачыць, што ён на адзіноце з аблюбаванай бярэзінай, прыняўся старанна пілаваць рогам белы ствол. Пілаваў спачатку нетаропка, але паступова захапляўся новай работай. Стаміўшыся, супакойваўся, а потым зноў пачынаў ваяваць з бярэзінай, зноў распальваўся. I вось рог адваліўся ад галавы. Алень зажмурыўся, нібы ў вачах пацямнела, неяк набок схіліў галаву, няўклюдную і смешную пад адным рогам. Ён сумна глядзеў на закарэлы адламаны сук, усё роўна як на чужы, цікаўна вадзіў па ім мысаю, абнюхваў. Цэлы год насіў і не бачыў, што носіць. Падзівіўшыся, зноў павольна ўзняў галаву, уставіўся на бярэзіну, на тое месца, дзе з-пад кары плылі мутныя белыя слёзы. (135 слоў)

Паводле В. Карамазава.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255